12.03.2021
Вызначаны пералік дамоў для будаўніцтва ў 2021 годзе па льготных крэдытах
Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва вызначыла пералікі шматкватэрных і індывідуальных жылых дамоў (уключаючы аб'екты інжынернай і транспартнай інфраструктуры), будаўніцтва і фінансаванне якіх у 2021 годзе будзе праводзіцца з выкарыстаннем ільготных крэдытных рэсурсаў. Гэта прадугледжана пастановамі Мінбудархітэктуры ад 22 лютага 2021 года нумар 9, нумар 10 і нумар 11, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.
Пастановай нумар 11 устаноўлены пералікі такіх дамоў у Брэсцкай, Віцебскай, Гомельскай, Гродзенскай і Магілёўскай абласцях. У гэтых рэгіёнах таксама зацверджаны пералікі жылых дамоў, будаўніцтва і фінансаванне якіх у 2021 годзе запланавана ў сельскагаспадарчых арганізацыях з выкарыстаннем ільготных крэдытных рэсурсаў. Пастановай нумар 9 устаноўлены адпаведныя пералікі дамоў у Мінскай вобласці, нумар 10 - у Мінску.
У пераліках пазначаны найменне і месца размяшчэння аб'ектаў, а таксама аб'ём ільготных крэдытных рэсурсаў.
Пастанова нумар 10 уступіла ў сілу 11 сакавіка, нумар 9 і нумар 11 - з 12 сакавіка.-0-