11.02.2021
Мінгарвыканкам і аблвыканкамы правядуць 13 лютага прамыя тэлефонныя лініі
Прамыя тэлефонныя лініі адбудуцца 13 лютага ў Мінгарвыканкаме і аблвыканкамах, паведамляе БЕЛТА.
Тэлефонныя лініі з 9.00 да 12.00 у суботу правядуць:
намеснік старшыні Брэсцкага аблвыканкама Барысюк Генадзь Іосіфавіч (80162213121);
намеснік старшыні Віцебскага аблвыканкама Белавус Уладзімір Мікалаевіч (80212222222);
кіраўнік спраў Гомельскага аблвыканкама Клічкоўская Алена Уладзіміраўна (80232331237);
намеснік старшыні Гродзенскага аблвыканкама Дзяшко Уладзімір Іосіфавіч (80152735644);
намеснік старшыні Мінскага аблвыканкама Рагашчук Мікалай Міхайлавіч (80175004160);
першы намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Уласевіч Анатоль Васільевіч (80222501869);
кіраўнік спраў Мінскага гарвыканкама Мацельская Ганна Мар'янаўна (80172224444).
У Беларусі арганізавана штотыднёвае правядзенне аблвыканкамамі і Мінскім гарвыканкамам прамых ліній для павышэння эфектыўнасці работы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб, выкаранення фактаў бюракратызму, валакіты і паператворчасці, а таксама для аператыўнага вырашэння ўзнікаючых у людзей праблемных пытанняў. Такія прамыя лініі стартавалі ў студзені 2015 года і праводзяцца па суботах.-0-
НАВIНЫ БЕЛАРУСI