04.11.2022
ГрДу ім.Я. Купалы правядзе алімпіяду, вынікі якой будуць залічаны як уступныя
У
ГрДу ім.Я. Купалы пройдзе алімпіяда, па выніках якой можна будзе стаць
студэнтам ВНУ без уступных выпрабаванняў. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў
універсітэце.
"У
ГрДу ім. Я. Купалы ўпершыню пройдзе ўніверсітэцкая
алімпіяда, пераможцы і прызёры якой у 2023 годзе змогуць паступіць ва
ўніверсітэт без уступных выпрабаванняў. Прадугледжаны два этапы. Першы завочны
стартуе 21 лістапада і працягнецца па 16 снежня. У лютым адбудзецца вочны
(заключны) этап, які вызначыць лепшых з лепшых", - распавялі ва
ўніверсітэце.
Рэгістрацыя
на алімпіяду
будзе адкрыта ўжо 10 лістапада. Яе ўдзельнікамі могуць стаць толькі вучні 11-х
класаў. Па выніках двух тураў спаборніцтвы вызначацца дыпламанты I, II, III
ступені. Менавіта яны змогуць скарыстацца магчымасцю стаць студэнтам
Купалаўскага ўніверсітэта без уступных выпрабаванняў. Такім чынам паступіць
можна будзе на 17 з 54 спецыяльнасцяў.
Універсітэцкая
алімпіяда ўключае ў сябе профільныя алімпіяды па 6 вучэбных прадметах: біялогія,
гісторыя Беларусі, руская мова і літаратура, Беларуская мова і літаратура,
матэматыка і фізіка.
Падрабязная
інфармацыя аб алімпіядзе
размешчана на сайце abit.by у раздзеле "Шматпрофільная
алімпіяда
ГрДу ім. Янкі Купалы". Парадак правядзення ўніверсітэцкіх
алімпіяд, пералік ВНУ і спецыяльнасцяў для залічэння без уступных выпрабаванняў
вызначаны пастановай Міністэрства адукацыі №264 ад 12.08.2022 года.
БЕЛТА