Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Навагрудскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
20.12.2021

Віфлеемскі агонь даставілі ў Навагрудак

19 снежня каталіцкія скаўты даставілі агонь з Віфлеема ў касцёл Святога Міхала Арханёла. Традыцыя распаўсюджвання Віфлеемскага агню з'явілася ў 1986 годзе. Тады з аўстрыйскага горада Лінц агонь распаўсюджвалі, каб падтрымаць дзяцей-інвалідаў. Паступова мерапрыемства стала традыцыйным для Калядаў. Штогод скаўты бяруць Віфлеемскі агонь ад нязгаснай лампады ў базіліцы Раства Хрыстова. Лічыцца, што менавіта ў гэтым месцы нарадзіўся Ісус Хрыстос. Агонь на самалёце дастаўляюць у Вену, дзе праводзіцца ўрачыстае богаслужэнне. Толькі пасля гэтага Віфлеемскі агонь адпраўляецца ў больш за 25 краін свету. У нядзелю каталіцкія скаўты даставілі агонь з Віфлеема ў касцёл Святога Міхала Арханёла. Святы агонь будзе знаходзіцца ў касцёле да Божага Нараджэння. Кожны ахвочы можа ўзяць яго дадому. Віфлеемскі агонь з'яўляецца сімвалам міру і згоды і па традыцыі каталікі запальваюць ад яго свечку, якая гарыць на святочным стале падчас Каляднай вячэры. Аддзел інтэрнет-рэсурсаў «НЖ»