Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Навагрудскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
11.11.2022

Навагрудскі завод газавай апаратуры – пераможца конкурсу «Лідэр энергаэфектыўнасці Рэспублікі Беларусь»

Ужо не першы раз Навагрудскі завод газавай апаратуры становіцца пераможцам конкурсу «Лідар энергаэфектыўнасці Рэспублікі Беларусь». У гэтым годзе прадпрыемства ўдастоена прэстыжнай ўзнагароды ў намінацыі «Лідары энергаэфектыўнасці ў прамысловасці. Прадпрыемства года». 9 лістапада ў Мінску адбылася цырымонія ўзнагароджання па выніках рэспубліканскага конкурсу на суісканне прэміі па энергаэфектыўнасці і рэсурсазберажэнню «Лідар энергаэфектыўнасці-2022». У гэтым годзе было пададзена рэкордная колькасць заявак за гісторыю конкурсу. Найбольш запатрабаванымі сталі намінацыі, якія тычацца энергаэфектыўных тэхналогій, лічбавай трансфармацыі, аўтаматызацыі, разумных тэхналогій, энергаэфектыўных матэрыялаў і прадуктаў. Упершыню на конкурсе была ўведзена намінацыя для выяўлення лідараў па галінах эканомікі. Арганізатары конкурсу зрабілі асаблівы ўпор на такія крытэрыі, як эканамічная эфектыўнасць прымаемых рашэнняў, цыфравізацыі, запатрабаванасць гэтых рашэнняў з боку спажыўца і магчымасць маштабавання, пераносу вопыту ад аднаго прадпрыемства галіны на іншыя. Навагрудскі завод газавай апаратуры прадставіў на конкурс тэхналогію вытворчасці дэталяў на шматкаардынатнай апрацоўчай трансфернай устаноўцы, якая стала пераможцам у намінацыі «Лідары энергаэфектыўнасці ў прамысловасці. Прадпрыемства года». Дыплом пераможцы ўручаны дырэктару ААТ «Навагрудскі завод газавай апаратуры» Ігару Капціловічу. Алена Пятрова, «НЖ»