Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Навагрудскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
01.02.2021

Навагрудчына прыме 4 этап Кубка Беларускай федэрацыі па біятлоне

З 4 па 7 лютага 2021 года на тэрыторыі спартыўна-біятлоннага комплексу “Сялец” пройдзе 4 этап Кубка Беларускай федэрацыі па біятлоне. Адкрыццё спаборніцтваў адбудзецца 4 лютага 2021 года ў 17.00 гадзін на пл. імя Леніна ў г. Навагрудку. Пачатак спаборніцтваў 5-7 лютага ў 9.30 гадзін. У рамках спаборніцтваў пройдзе: 5-6 лютага – спрынт, 7 лютага – эстафетныя гонкі. Для падвозу жыхароў і гасцей горада 6-7 лютага будзе прадоўжаны рэйс аўтобуса №7 па маршруце: Адпраўленне ад завода газавай апаратуры ў 9.30 і 13.00 гадзін – вул. Міцкевіча – вул. Валчэцкага – вул. Савецкая – вул. Мінская – в. Сялец і адпраўленне назад у г. Навагрудак у 15.30 гадзін ад. в. Сялец. Запрашаем усіх добра адпачыць на свежым паветры і падтрымаць нашых спартсменаў!