09.11.2022
На планёрцы ў старшыні райвыканкама разгледзелі выкананне пратакола даручэнняў
Планёрка
ў старшыні райвыканкама: як ажыццяўляецца падрыхтоўка вулічна-дарожнай сеткі
горада і аграгарадкоў да функцыянавання ў зімовы перыяд.
Зіма
не за гарамі
Старшыня
райвыканкама Сяргей Чаркоўскі адзначыў, што прыйшоў час прааналізаваць тыя
даручэнні, якія былі дадзены адпаведным службам у пачатку кастрычніка бягучага
года па паляпшэнні стану вулічна-дарожнай сеткі як у горадзе, так і ў сельскай
мясцовасці і працы ў зімовы перыяд.
Па
словах намесніка старшыні райвыканкама Аляксандра Грыца, Навагрудскім РУП ЖКГ
работы па ямачным рамонце вуліц горада і аграгарадкоў праводзяцца на пастаяннай
аснове. У сувязі з частым разбурэннем асфальтабетоннага пакрыцця для ліквідацыі
крытычнай ямачнасці ў зімовы час ўжываецца кенегерацыйная ўстаноўка для
падрыхтоўкі сумесі.
-
ДРБУ-189 даручалася да 15 лістапада выканаць работы па суцэльным асфальтаванні
некаторых участкаў вуліц горада. На гэтыя мэты былі выдзелены дадатковыя сродкі
з раённага бюджэту на суму 336 тыс.руб. на сённяшні дзень работы выкананы па
вуліцах Савецкай, Індустрыяльнай, 1-га Мая, эканоміі ў
Навагрудку і па вул. Маладзёжнай у аг. Гарадзечна, -
праінфармаваў Аляксандр Грыц. – Да 30 лістапада плануецца выканаць працы па
суцэльнай асфальтаванні участкаў вуліц Суворава, зав. Будзёнага, 2-га зав. Гродзенскага,
правесці рамонт тратуара па вул. Свярдлова, а таксама выканаць рамонт
асфальтабетоннага пакрыцця на мосце па вул. Леніна.
Аляксандр
Грыц таксама адзначыў, што ДРБУ-189 выкананы работы па правядзенні ямачнага
рамонту і грэйдзіраванні дарог па маршрутах падвозу дзяцей у навучальныя
ўстановы. Праводзяцца бягучыя работы па падрыхтоўцы тэхнікі да функцыянавання ў
зімовы перыяд.
Старшыня
райвыканкама таксама даручыў кіраўніцтву ДРБУ-189 заключыць дамовы з
сельгаспрадпрыемствамі раёна на аказанне дапамогі па расчыстцы дарог у выпадку
выпадзення вялікай колькасці снегу. Кіраўнікам сельгаспрадпрыемстваў
прадугледзець куплю спецадзення са святлоадбівальнымі элементамі, а таксама
забяспечыць камізэлькамі са святлоадбівальнымі элементамі работнікаў, якія
вяртаюцца з працы ў цёмны час сутак.
Бяспека
вышэй за ўсё
На
планёрцы таксама разгледзелі пытанне бяспекі дарожнага руху.
Гаворка
ішла канкрэтна пра абсталяванне пешаходнага пераходу паблізу аўтобуснага
прыпынку па вул. Раней у Навагрудскі райвыканкам паступіў электронны зварот ад
жыхаркі горада з просьбай вывучыць гэтае пытанне.
На
думку начальніка МА ДАІ Дзмітрыя Аскеркі, цяпер існуе тэндэнцыя да памяншэння
колькасці пешаходных пераходаў у сувязі з тым, што каля 50% ДТЗ у Рэспубліцы
фіксуюцца з удзелам пешаходаў на пешаходных пераходах.
Старшыня
райвыканкама выказаў нязгоду па гэтым пытанні, падкрэсліўшы, што аўтамабіль
з'яўляецца сродкам павышанай небяспекі і, у першую чаргу, кіроўца павінен
думаць аб бяспецы на дарозе.
-
На жаль, не заўсёды кіроўцы транспартных сродкаў выконваюць усталяваны хуткасны
рэжым на вуліцах горада, а абсталяванне пешаходнага пераходу на гэтым участку
вуліцы лічу мэтазгодным, – канстатаваў Сяргей Чаркоўскі. - На гарадскім
аўтобусе сюды пад'язджаюць дзеці, якія вымушаныя перабягаць дарогу, а хуткасных
абмежаванняў для кіроўцаў няма. У школах дзяцей уўвесь
час вучаць правільна пераходзіць дарогу па пешаходным пераходзе. А што ім
рабіць тут? - задаў пытанне кіраўнік раёна.
У
выніку прынята рашэнне: абсталяваць пешаходны пераход з устаноўкай адпаведнага
дарожнага знака да канца бягучага года. А ў наступным годзе больш комплексна
падысці да вырашэння гэтага пытання. Неабходна абсталяваць прыпыначны пункт
згодна патрабаванням і ўсталяваць штучную дарожную няроўнасць для бяспекі
пешаходаў. Аўтар: Алена
Ермакова, «НЖ»