Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Навагрудскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
07.09.2021

Дыялог пакаленняў «19 гадоў РАЗАМ». Да Дня ўтварэння БРСМ

6 верасня споўнілася 19 гадоў з дня ўтварэння Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі. Штогод гэтая арганізацыя рэалізуе велізарную колькасць мерапрыемстваў і праектаў па самых розных накірунках. Навучэнцы Навагрудскага сельскагаспадарчага прафесійнага ліцэя прынялі ўдзел у «Дыялоге пакаленняў» 19 гадоў РАЗАМ». Удзел у сустрэчы з моладдзю прыняла член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання ад Гродзенскай вобласці, старшыня раённай арганізацыі РГА "Белая Русь" Эльвіра Сарока, штатныя супрацоўнікі РА ГА «БРСМ», партнёры і сябры арганізацыі. Моладзь і госці абмеркавалі ролю грамадскай арганізацыі ў жыцці кожнага чалавека. Таксама былі адзначаны самыя яркія і паспяховыя праекты і ініцыятывы раённай арганізацыі, унесены прапановы па далейшым развіцці і супрацоўніцтве. Адміністрацыя ліцэя і актыў моладзі падрыхтавалі прыемны сюрпрыз - яркія святочныя шары і памятны сувенір да Дня ўтварэння ГА «БРСМ». Дзякуем усiх за прыемную кампанію, цікавую і змястоўную размову, класныя ідэі, а таксама запамінальныя віншаванні! Вольга Шнігір, першы сакратар Навагрудскай раённай арганізацыі ГА «БРСМ»