22.06.2022
Другі дзень Тыдня моладзі на Навагрудчыне прайшоў пад лозунгам "Моладзь за навуку"
Конкурс маладзёжных ініцыятыў і праектаў "Ёсць
ідэя!" дае магчымасць навучэнцам аграрнага каледжа знайсці каманду аднадумцаў,
праявіць ініцыятыву, атрымаць фінансавую і інтэлектуальную падтрымку і прыняць
актыўны ўдзел у вырашэнні актуальных праблем у групе, каледжы, горадзе, краіне.
Навучэнцы аграрнага каледжа сталі ўдзельнікамі інтэрактыўнай выставы
"Моладзь за навуку" па выніках конкурсу "Ёсць ідэя". Дзеці
азнаёміліся з рэалізаванымі праектамі сваіх аднагодкаў http://gak.novogrudok.edu.by/main.aspx?guid=89893
Практычная хімія - маляўнічая і займальная, часам -
нечаканая і незвычайная. У гэтым пераканаліся навучэнцы групы УП-1 гандлёвага
каледжа падчас майстар-класа "Лабараторыя А+", які правяла выкладчык
хіміі і куратар групы М. А. Сяргеенка.
Мабыць, толькі ў хімічнай лабараторыі кожны зможа
рэалізаваць нешта незвычайнае: бясконцая цыклічная змена колеру раствора, якое
нагадвае вечны рухавік; некалькімі рухамі сваіх рук, як магічнымі пасамі,
ператварыць белае ў чорнае; разабраць мір на складальныя малекулы і сабраць яго
нанова; правесці захапляльныя эксперыменты, якія дапамагаюць зразумець законы
ператварэння рэчываў https://ntek.by/index.php/uchebno-metodicheskaya-rabota/1218-master-klass-laboratoriya-a