Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Навагрудскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
06.04.2023

Дэлегацыя Навагрудскага раёна знаходзіцца з візітам у г. Светлагорску Калінінградскай вобласці

З 5 па 7 красавіка 2023 года праходзіць візіт дэлегацыі Навагрудскага раёна на чале са старшынёй Навагрудскага райвыканкама Сяргеем Сяргеевічам Чаркоўскім у г.Светлагорск Калінінградскай вобласці (Расійская Федэрацыя). Мэтай візіту з'яўляецца развіццё і ўмацаванне міжрэгіянальнага супрацоўніцтва. Праграма візіту насычаная. Паміж кіраўніцтвам Навагрудскага і Светлагорскага раёнаў праходзіць абмеркаванне магчымасці падпісання Пагаднення аб устанаўленні пабрацімскіх адносін і дарожнай карты па развіцці супрацоўніцтва паміж нашымі раёнамі, прэзентацыя гандлёва-эканамічнага, інвестыцыйнага і сацыякультурнага патэнцыялу Навагрудскага раёна, абмеркаванне перспектыўных напрамкаў супрацоўніцтва і ўстанаўленне дзелавых кантактаў у сферах эканомікі, жыллёва-камунальнай гаспадаркі, культуры, турызму, спорту, адукацыі і сацыяльнай абароны.