Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Навагрудскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
21.12.2021

Дарослыя віншуюць дзяцей. Дабрачынны ранішнік прайшоў у Навагрудскай школе-інтэрнаце

У дні правядзення дабрачыннай рэспубліканскай акцыі "Нашы дзеці" навучэнцаў Навагрудскай спецыяльнай агульнаадукацыйнай школы-інтэрната для дзяцей з цяжкімі парушэннямі маўлення, парушэннямі псіхічнага развіцця, цяжкасцямі ў навучанні павіншавалі кіраўнікі раённай улады, прадстаўнікі дэпутацкага корпуса, аблвыканкама, сілавых структур і падраздзяленняў і іншыя. Рабятам уручылі садавіну, прысмакі, канцэлярскае прыладдзе і іншыя падарункі. Але самае галоўнае - у гэтыя перадсвяточныя дні дарослыя падзяліліся з малымі цеплынёй сваіх сэрцаў. У адказ на віншаванні і падарункі навучэнцы і педагогі спецшколы-інтэрната па добрай традыцыі парадавалі гасцей займальным паказам - мюзіклам "Чароўнае люстэрка". Нова-ТВ