15.01.2020
Да 80-годдзя ўтварэння Навагрудскага раёна
Паважаныя землякі!
Прыміце віншаванні з нагоды 80-годдзя ўтварэння Навагрудскага раёна.
Шчодрая Навагрудская зямля – выток душэўных сіл для шматлікіх пакаленняў. Мы разам прайшлі нялёгкі шлях развіцця, на працягу якога мы з вамі жылі, працавалі, вучыліся, набывалі вопыт і шмат зрабілі на карысць нашай малой радзімы.
Сёння Навагрудчына – зямля працаўнікоў, якія любяць свой край і шануюць свае добрыя традыцыі. Доказ таму – значныя паказчыкі сацыяльна-эканамічнага развіцця Навагрудскага раёна, узнагароды за дасягненні ў аграпрамысловым комплексе, эканамічнай, сацыяльна-культурнай і іншых сферах.
Жадаем усім жыхарам Навагрудскага раёна моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту кожнай сям'і, натхнёнай працы і значных дасягненняў кожнаму працоўнаму калектыву!
Раённы выканаўчы камітэт Раённы Савет дэпутатаў