Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Навагрудскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Аб'явы / Анонсы
07.04.2021

За бяспеку разам!

Для павышэння ўзроўню бяспекі насельніцтва, актывізацыі пажарна-прафілактычнай работы, якая аналізу яе эфектыўнасці і ацэнкі гатоўнасці тэрыторый да вясенне-летняга пажаранебяспечнага перыяду з 12 па 28 красавіка 2021 года будзе праводзіцца рэспубліканская акцыя па папярэджанні пажараў і гібелі людзей ад іх у жыллёвым фондзе «За бяспеку разам». Мэта акцыі: зніжэнне колькасці пажараў, якія адбываюцца па прычыне невыканання грамадзянамі правілаў пажарнай бяспекі ў жылых будынках і збудаваннях, населеных пунктах і тэрыторыях, у тым ліку у сельскай мясцовасці, павышэнне інфармаванасці насельніцтва аб магчымасцях дзяржаўных арганізацый па аказанні паслуг у сферы забеспячэння пажарнай бяспекі, умацаванне правапарадку, папярэджанне правапарушэнняў, учыненых грамадзянамі ў стане алкагольнага ап'янення. Задачы акцыі: інфармаванне насельніцтва аб стане пажарнай бяспекі, растлумачэнне грамадзянам наступствы невыканання правілаў пажарнай бяспекі, пакідання дзяцей без нагляду, злоўжыванні спіртнымі напоямі. аказанне дапамогі рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання, мясцовым выканаўчым і распарадчым органам, іншым арганізацыям, у навучанні грамадзян мерам пажарнай бяспекі ў побыце і на вытворчасці, аказанне дапамогі пазаштатным пажарным фарміраванням у арганізацыі пажарна-прафілактычнай работы. акцэнтаванне ўвагі мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў на неабходнасць правядзення рэгулярнай і мэтанакіраванай робаты па забеспячэнню пажарнай бяспекі на адпаведнай тэрыторыі, у тым ліку павышэння ўзроўню супрацьпажарнай абароны домаўладанняў кватэр адзінокіх пажылых грамадзян і інвалідаў.