Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Навагрудскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Аб'явы / Анонсы
05.10.2020

«Мой край родны - маё каханне»

Дом-музей Адама Міцкевіча ў г. Навагрудку запрашае наведаць фотавыставу Сяргея Рабава «Мой край родны - маё каханне» Сяргей Фёдаравіч Рабаў нарадзіўся ў 1958 г. у горадзе Акцюбінску (Казахстан), але продкі яго сваім пражываннем звязаны з Навагрудчынай. Скончыў Рыжскае вышэйшае ваеннае авіяцыйнае інжынернае вучылішча ім. Я. Алксніса, і ў цяперашні час працуе інжынерам на авіярамонтным заводзе ў г.Баранавічы. Яго персанальныя фотавыставы неаднаразова праводзіліся ў Мінску, Баранавічах, а таксама ў Сербіі. Быў пераможцам і прызёрам у рэспубліканскім конкурсе ў намінацыі «Прыгажосць роднага краю». Даведкі па тэл.: 3-42-12, 3-42-10.