11.05.2023
Фестываль сем'яў "Сем'і за мір і стварэнне!" пройдзе ў Навагрудку
13
мая ў 12.00 на плошчы імя Леніна пройдзе
фестываль сем'яў "Сем'і за мір і стварэнне!!”.
Да ўдзелу ў фестывалі запрашаюцца сем'і розных катэгорый (маладыя, шматдзетныя,
якія маюць працяглы стаж шлюбнага жыцця), падлеткі
і моладзь, а таксама ўсе жадаючыя.
Мэта
фестывалю "Сем'і за мір і стварэнне!"- прыцягненне ўвагі грамадства
да сям'і як важнейшага сацыяльнага інстытута, выхавання дзяцей і моладзі ў
сістэме традыцыйных каштоўнасцей, арыентаваных на стабільнасць шлюбных адносін
і нараджэнне дзяцей, узаемаразуменне і ўзаемападтрымку, пераемнасць пакаленняў,
высокую маральнасць і патрыятызм, захаванне гістарычнай памяці беларускага
народа.
Фестываль
будзе праходзіць у выглядзе тэматычных пляцовак:
1.
Раённы агляд-конкурс "Лепшая шматдзетная сям'я 2023".
У
рамках гэтай пляцоўкі пройдзе ўзнагароджанне ўдзельнікаў і пераможцаў раённага
агляду-конкурсу “Лепшая
шматдзетная сям'я 2023”. Сем'і падзеляцца вопытам удзелу ў
конкурсе, раскажуць пра свае дасягненні, прадставяць свае сацыяльна-значны
праект і Радаводнае дрэва.
2.
"Сакрэт сямейнага шчасця".
У
рамках гэтай пляцоўкі арганізуецца віншаванне юбіляраў сямейнага жыцця, якія
знаходзяцца ў шлюбе (25, 30,35, 45, 50 і больш гадоў).
Вопытныя
муж і жонка падзеляцца гісторыяй стварэння сваёй сям'і, сямейнымі традыцыямі.
Установамі
адукацыі і дзяржаўнай установай “Тэрытарыяльны
цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Навагрудскага раёна”
будуць арганізаваны розныя майстар-класы. Таксама будуць працаваць гандлёвыя
палаткі. Пройдзе святочны канцэрт.
Вольга Груша,
загадчык аддзялення комплекснай падтрымкі ў крызіснай сітуацыі ТЦСАН