06.12.2021
Прыём грамадзян правядзе старшыня Пастаяннай камісіі па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні Міхаіл Русы
У рамках Адзінага дня прыёму грамадзян у Гродзенскай вобласці 8 снежня 2021 г. з 11.00 старшыня Пастаяннай камісіі па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні Міхаіл Іванавіч Русы будзе праводзіць прыём грамадзян у Навагрудскім райвыканкаме (г. Навагрудак, вул. Міцкевіча, д. 11). Папярэдні запіс будзе ажыццяўляцца 6 і 7 снежня з 09:00 да 13:00 і з 14:00 да 17:00. Тэлефоны для запісу: (8-01597) 3-93-03 і 4-26-39, (8-017) 327-36-73.