Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Навагрудскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Аб'явы / Актуальна
19.08.2022

Прамую лінію правядзе пракурор Гродзенскай вобласці Аляксандр Жукаў

Пракурор Гродзенскай вобласці Аляксандр Васільевіч Жукаў 24 жніўня 2022 года з 11.00 да 13.00 правядзе прамую тэлефонную лінію па тэлефоне 33-51-59 па пытаннях аказання медыцынскіх паслуг насельніцтву і захавання правоў грамадзян пры зваротах ва ўстановы ахове здароўя. Даведачна: органамі пракуратуры Гродзенскай вобласці ў цяперашні час праводзяцца праверкі ў дзяржаўных установах аховы здароўя, на прадпрыемствах сістэмы «Фармацыя», «Белмедтэхніка». Асноўнымі мэтамі праверкі з'яўляюцца: - якасць і своечасовасць аказання медыцынскіх паслуг грамадзянам; - выкананне заканадаўства пры закупках медыцынскіх вырабаў, тэхнікі і лекавых сродкаў, выключэнне неабгрунтаванага пасярэдніцтва ў сістэме аховы здароўя; - мэтавае і эфектыўнае выкарыстанне медыцынскага абсталявання; - абгрунтаванасць фарміравання цэн на медыцынскія вырабы, тэхніку і лекавыя сродкі, медыцынскія паслугі. Акрамя таго, адным з пытанняў пракурорскіх праверак з'яўляецца захаванне чарговасці правядзення аперацый па эндапратэзаванні буйных суставаў, клапанаў сэрца і замене крышталіка. У далейшым па ўказаных вышэй пытаннях грамадзяне змогуць звяртацца ў пракуратуру Гродзенскай вобласці на тэлефон гарачай лініі 33-51-59 штодня ў працоўныя дні ў перыяд з 9.00 да 10.00 да 16 верасня 2022 года.