Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Навагрудскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Аб'явы / Актуальна
08.07.2021

Для тых, хто выязжае аўтамабільным транспартам з тэрыторыі Рэспублікі Беларусь у Расійскую Федэрацыю

У сувязі з прыняццем пастановы Галоўнага дзяржаўнага санітарнага ўрача Расійскай Федэрацыі ад 02.07.2021 № 17 зменены правілы ўезду замежных грамадзян на тэрыторыю Расійскай Федэрацыі. Грамадзяне дзяржаў - членаў Еўразійскага эканамічнага саюза і Рэспублікі Таджыкістан з 10 ліпеня 2021 года, а грамадзяне Азербайджанскай Рэспублікі, Рэспублікі Малдова, Рэспублікі Узбекістан, Туркменістана - з 1 верасня 2021 года пры перасячэнні Дзяржаўнай мяжы Расійскай Федэрацыі пацвярджаюць наяўнасць адмоўнага выніку лабараторнага даследавання матэрыялу, адабранага не раней чым за тры каляндарныя днi да прыбыцця на тэрыторыю Расійскай Федэрацыі, на COVID-19 метадам палімеразнай ланцуговай рэакцыі (ПЛР) з выкарыстаннем мабільнага прыкладання «Падарожнічаю без COVID-19».