24.03.2023
Чысціня - залог здароўя не толькі чалавека, але і прыроды
Навядзенне
парадку на зямлі-тэма,
якая не губляе сваёй актуальнасці і пастаянна знаходзіцца на кантролі органаў
улады. А вясна-пара
актыўнага навядзення парадку на вуліцах горада, у дварах, месцах адпачынку...
Не варта забываць, што гэта адказнасць кожнага чалавека, кожнага калектыву.
З
27 сакавіка па 5 красавіка 2023 года ў Навагрудскім раёне аб'яўлена дэкада па
навядзенні парадку на зямлі. Будуць праводзіцца работы па добраўпарадкаванні
тэрыторый, забеспячэнні іх належнага санітарнага стану, уборцы прыдамавых
тэрыторый, тэрыторый, прылеглых да адміністрацыйных будынкаў устаноў,
арганізацый, а таксама замацаваных пустуючых тэрыторый. Не забывайце! Парадак
на зямлі - гэта не толькі чысціня і акуратнасць нашых населеных пунктаў, але і
камфорт і бяспека людзей!