Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Навагрудскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Аб'явы / Актуальна
13.09.2021

Аб правядзенні Адзінага дня прыёму прадпрымальнікаў

Генеральным пракурорам Рэспублікі Беларусь узгоднена правядзенне органамі пракуратуры ў супрацоўніцтве з Саюзам юрыдычных асоб "Рэспубліканская канфедэрацыя прадпрымальніцтва" Адзінага дня прыёму прадпрымальнікаў. Дадзенае мерапрыемства ажыццяўляецца ў мэтах фарміравання адкрытага дыялогу аб існуючых у суб'ектаў гаспадарання, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, праблемах пры вядзенні бізнесу. Тэма Адзінага дня - «Праблемныя аспекты прымянення заканадаўства пры вядзенні бізнэсу». Вышэйназванае мерапрыемства пройдзе 15 верасня 2021 года з 10.00 да 13.00 у Рэспубліканскім унітарным прадпрыемстве «Вучэбна-вытворчы цэнтр «Тэхналаб» (г. Гродна, вул. Гаспадарчая, 21А) з удзелам прадстаўнікоў пракуратуры Гродзенскай вобласці, Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта і ІМПЗ па Гродзенскай вобласці.