Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Навагрудскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Аб'явы / Актуальна
30.03.2021

Аб папярэджанні і спыненні супрацьпраўных дзеянняў у дачыненні да пажылых грамадзян

У мэтах папярэджання і спынення супрацьпраўных дзеянняў у дачыненні да пажылых грамадзян, настойліва раім выконваць наступныя правілы: - інфармаваць Навагрудскі РАУС па тэлефонах 102 ці 2-04-28 пра з'яўленне на тэрыторыі раёна асоб народнасці «Рома», старонніх грамадзян, а таксама іншых асоб, якія займаюцца бадзяжніцтвам, жабраваннем, варажбой, гандлем з рук, скупкай каляровых і чорных металаў, якія існуюць за кошт іншых выпадковых крыніц; - быць пільнымі, ні ў якім разе не ўпускаць вышэйпералічаных асоб у свой дом пад любой падставай; - сыходзячы з хаты, няхай нават ненадоўга, замыкаць на замок як жыллё, так і гаспадарчыя пабудовы; - патрабаваць дакументы ў незнаёмых вам людзей, наяўнасць ліцэнзіі на ажыццяўленне якога-небудзь роду дзейнасці; - каштоўныя рэчы і грошы ніколі не захоўваць на бачных і лёгкадаступных месцах; - не адчыняць уваходныя дзверы дома ў начны час сутак, асабліва незнаёмым асобам; - запамінаць і запісваць дадзеныя, прыкметы, марку і рэгістрацыйны знак аўтамашыны, на якой яны прыехалі. Пры наяўнасці фота, відэа апаратуры неабходна зафіксаваць «няпрошаных гасцей» на любы носьбіт электроннай інфармацыі (відэакамера, лічбавы фотаапарат, мабільны тэлефон і да т.п.) НАВАГРУДСКІ РАУС