28.01.2022
Аб дэклараванні сваіх даходаў фізічным асобам
Ідзе кампанія па
дэклараванні сваіх даходаў фізічнымі асобамі. Не пазней за 31 сакавіка 2022
года падатковыя дэкларацыі (разлікі) па падаходным падатку з фізічных асоб за
папярэдні год неабходна прадставіць грамадзянам, якія атрымалі ў каляндарным
годзе:
даход з-за мяжы,
даход у выніку дарэння ад іншых фізічных асоб у памеры, які перавышае 7521
рубель у суме ад усіх крыніц на працягу каляндарнага года;
даход ад продажу на
працягу каляндарнага года аднаго аўтамабіля, тэхнічна дапушчальная агульная
маса якога перавышае 3500 кг і лікам месцаў для сядзення якога, акрамя
вадзіцеля, перавышае восем, а таксама ад продажу двух і больш механічных
транспартных сродкаў;
даход ад продажу на
працягу пяці гадоў (у тым ліку шляхам мены, рэнты) двух і больш: жылых дамоў з
гаспадарчымі пабудовамі (пры іх наяўнасці), кватэр, дач, садовых домікаў з
гаспадарчымі пабудовамі (пры іх наяўнасці), гаражоў, зямельных участкаў , якія
належаць ім на праве ўласнасці (долі ў праве ўласнасці на ўказаную маёмасць).
Вылічэнне пяцігадовага тэрміну робіцца з даты апошняга адплатнага адчужэння
маёмасці, якая адносіцца да аднаго віду.
Прыём падатковых
дэкларацый (разлікаў) праводзіцца ў панядзелак і чацвер з 8.00 да 19.00, у
іншыя працоўныя дні з 8.00 да 17.00, у выхадныя дні 19 і 26 сакавіка - з 9.00
да 13.00 гадзін.
Звяртацца трэба па
адрасе: 1-ый зав. Леніна, д.2, у кабінет №5.
Тэлефоны інспекцыі
для даведак: 4-04-89.