03.11.2021
Аб аплаце транспартнага падатку
Інспекцыя Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Навагрудскім раёне нагадвае, што выплату транспартнага падатку (авансавага плацяжу) фізічным асобам - уладальнікам транспартных сродкаў, якія не прайшлі тэхагляд да 1 студзеня 2021 года, неабходна правесці ў тэрмін не пазней за 15 снежня 2021 года ў памеры 1 базавай велічыні (29 рублёў). Даплату падатку неабходна будзе правесці да 15 лістапада 2022 года. Грамадзяне, зарэгістраваныя ў электронным сэрвісе "Асабісты кабінет фiзiчнай асобы" могуць прагледзець паведамленні на выплату транспартнага падатку ў "Асабістым кабінеце" на старонцы "Апавяшчэнні", на папяровым носьбіце паведамлення не накіроўваліся. Сума падатку, добраахвотна не выплачаная ў бюджэт, спаганяецца ў прымусовым парадку з налічэннем пені за кожны каляндарны дзень. Падрабязную інфармацыю можна атрымаць, звярнуўшыся ў інспекцыю Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Навагрудскім раёне. Тэлефон для даведак: (801597) 2-34-74, 4-22-99.