02.05.2023
3 мая ў Навагрудку будзе перакрытая для праезду гарадская плошча
У
Наваградку ў сераду, 3 мая,
з 8.00 да 20.00 будзе перакрыты рух па плошчы імя Леніна. Звязана перакрыцце з
асфальтаваннем праезнай часткі.
-
Для таго, каб выканаць работы якасна, неабходна закрыць рух транспарту, –
адзначыў галоўны інжынер Навагрудскага ДРБУ-189 Аляксандр Турчын. - У сувязі з
гэтым просьба да ўсіх удзельнікаў дарожнага руху з разуменнем паставіцца да
звязаных з гэтым часовым нязручнасцям. Кіроўцам транспартных сродкаў неабходна
загадзя прадумаць маршрут аб'езду. Прыносім гараджанам і
гасцям горада прабачэнні за прычыненыя нязручнасці.