Главная / Новости / Новости Новогрудчины
17.09.2025

Віншаванне раённага выканаўчага камітэта і раённага Савета дэпутатаў з Днём народнага адзінства

Паважаныя жыхары Навагрудскага раёна! Віншуем Вас з Днём народнага адзінства – дзяржаўным святам Рэспублікі Беларусь! 

Гэтае свята з'яўляецца трыумфам беларускага духу, сімвалам нашай згуртаванасці і вернасці роднай зямлі. Менавіта ў адзінстве наша сіла і рэзерв для далейшага развіцця мірнай, суверэннай і квітнеючай Беларусі. Калі мы адзіныя, нам пад сілу вырашэнне любых задач, дасягненне ўсіх пастаўленых мэт.

Сёння непарушныя каштоўнасці – патрыятызм, павага да гісторыі і адказнасць за будучыню сваёй краіны – дапамагаюць нам пераадольваць выклікі сучаснасці, умацоўваць нашу дзяржаўнасць, робяць нас мацнейшымі, служаць крыніцай натхнення і стварэння. Няхай гэты дзень стане для кожнага з нас асаблівым – днём усведамлення асабістай датычнасці да ўмацавання адзінства беларускага народа! 

Жадаем Вам моцнага здароўя, стабільнасці, упэўненасці, поспехаў у стваральнай працы на карысць Навагрудскага раёна і Рэспублікі Беларусь, міру і дабра!

Раённы выканаўчы камітэт. Раённы Савет дэпутатаў.