Главная / Объявления / Актуально
08.02.2023

Аб змяненні межаў

Навагрудскім раённым выканаўчым камітэтам падрыхтаваны матэрыялы па змяненні межаў г. Навагрудка, г. п. Любча, Кашалеўскага, Ладзеніцкага, Любчанскага сельсаветаў, весак Iгнатава, Рошчыца Кашалеўскага сельсавета, Гагарына і Сямкова Ладзенiцкага сельсавета.

У адпаведнасці з арт. 17 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб адміністрацыйна–тэрытарыяльным устройстве Республікі Беларусь» у перыяд з 15 лютага па 15 сакавiка 2023 года будзе ажыццяўляцца вывучэнне меркаванняў грамадзян па пытаннях адміністрацыйна–тэрытарыяльнага ўстройства.

Азнаёміцца з матэрыяламі і атрымаць дадатковую інфармацыю па ўказанных пытаннях можна ва ўпраўленні землеўпарадкавання Навагрудскага райвыканкама па адрасе: г. Навагрудак, вул. Міцкевіча, 10, каб. № 1 і 3, тэл. 2-24-16, 4-18-66.

Меркаванні грамадзян па пытанні па змяненні межаў г. Навагрудка, г. п. Любча, Кашалеўскага, Ладзеніцкага, Любчанскага сельскіх саветаў, весак Iгнатава, Рошчыца Кашалеўскага сельскага савета i Гагарына, Сямкова Ладзенiцкага сельскага савета прымаюцца ў упраўленні землеўпарадкавання Навагрудскага райвыканкама па адрасе: г. Навагрудак, вул. Міцкевіча, 9а, каб. № 2, 3 і 12, альбо па электроннай пошце: zeml@novogrudok.gov.by

А. Грыц, намеснік старшыні Навагрудскага райвыканкама