Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Віфлеемскі агонь даставілі ў Навагрудак

20.12.2024
Віфлеемскі агонь даставілі ў Навагрудак

19 снежня каталіцкія скаўты даставілі агонь з Віфлеема ў касцёл Святога Міхала Арханёла.

Традыцыя распаўсюджвання Віфлеемскага агню з'явілася ў 1986 годзе. Тады з аўстрыйскага горада Лінц агонь распаўсюджвалі, каб падтрымаць дзяцей-інвалідаў. Паступова мерапрыемства стала традыцыйным для Калядаў.

Штогод скаўты бяруць Віфлеемскі агонь ад нязгаснай лампады ў базіліцы Раства Хрыстова. Лічыцца, што менавіта ў гэтым месцы нарадзіўся Ісус Хрыстос. Агонь на самалёце дастаўляюць у Вену, дзе праводзіцца ўрачыстае богаслужэнне. Толькі пасля гэтага Віфлеемскі агонь адпраўляецца ў больш за 25 краін свету.

У нядзелю каталіцкія скаўты даставілі агонь з Віфлеема ў касцёл Святога Міхала Арханёла. Святы агонь будзе знаходзіцца ў касцёле да Божага Нараджэння. Кожны ахвочы можа ўзяць яго дадому. Віфлеемскі агонь з'яўляецца сімвалам міру і згоды і па традыцыі каталікі запальваюць ад яго свечку, якая гарыць на святочным стале падчас Каляднай вячэры.

Аддзел інтэрнет-рэсурсаў «НЖ»

© Навагрудскі раённы выканаўчы камітэт, 2024.