Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Памяць. Адзінства. Перамога

08.12.2024
Памяць. Адзінства. Перамога

Адзінства беларускага народа, паважлівыя адносіны да гістарычнага мінулага Беларусі і пераемнасць пакаленняў з'яўляюцца найважнейшымі фундаментальнымі каштоўнасцямі нашай краіны. Патрыятычныя акцыі і мерапрыемствы заўсёды аб'ядноўваюць вялікую колькасць людзей, якія памятаюць бясцэнны подзвіг сваіх дзядоў і захоўваюць памяць аб кожным, каго забраў агонь фашызму. 8 снежня на Навагрудчыне ў межах абласнога патрыятычнага праекта «Памяць. Адзінства. Перамога» адкрылі 3 інфармацыйныя знакі, прысвечаныя подзвігу нашага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

© Навагрудскі раённы выканаўчы камітэт, 2024.