Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Памятаць, каб жыць ...

09.04.2024
Памятаць, каб жыць ...

Адной з самых страшных старонак чалавечай гісторыі стала гісторыя фашысцкіх канцлагераў, што дзейнічалі падчас 2-ой Сусветнай вайны.

Міжнародны трыбунал у Нюрнберзе прызнаў, што зняволенне мірных грамадзян, выкарыстанне іх працы ў прымусовым парадку ў інтарэсах Германіі, з'яўлялася злачынствам супраць чалавецтва.

З моманту заканчэння Другой сусветнай вайны прайшло ўжо шмат гадоў, здаецца, гэта было ўжо вельмі даўно. Але толькі не для вязняў, якія асабіста выпрабавалі жахі фашысцкіх засценкаў. Дакладную лічбу нашых землякоў-навагрудчан, якія прайшлі праз канцлагеры, турмы і гета, не можа назваць ніхто. Але гэта былі дзесяткі тысяч ні ў чым не вінаватых людзей, чые жыцці абарвала або крута змяніла жорсткая вайна ...

У цяперашні час на Навагрудчыне пражывае 36 былых вязняў, біяграфіі якіх - гэта сапраўдныя ўрокі мужнасці для падрастаючага пакалення. Памятаць пра іх - святы абавязак кожнага з нас.

8 красавіка 2021 года ў Навагрудскім раёне быў дадзены старт акцыі «Памятаць, каб жыць …», прысвечанай Міжнароднаму дню памяці вязняў фашысцкіх канцлагераў, які адзначаецца 11 красавіка. На тэрыторыі братніх воінскіх могілак калектывамНавагрудскага аграрнага каледжа была праведзена Гадзіна памяці, у якой прыняў удзел былы вязень Ягор Арцёмавіч Паскачэеў.

У Навагрудскай раённай бібліятэцы адкрылася тэматычная выстава-мемарыял “Маўклівы набат памяці” і сустрэчу з моладдзю правёў былы вязень Міхаіл Кір’янавіч Касабукін.

На тэрыторыі ўсіх сельсаветаў нашага раёна мясцовыя жыхары ўшануюць памяць загінулых у гады вайны і ўскладуць кветкі да пахаванняў, а ў музеі яўэйскага супраціву (на тэрыторыі сельскагаспадарчага прафесійнага ліцэя), прысвечанага гісторыі халакоста на Навагрудчыне, пройдзе ўрок памяці.

© Навагрудскі раённы выканаўчы камітэт, 2024.