Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Навагрудскі завод газавай апаратуры – пераможца конкурсу «Лідэр энергаэфектыўнасці Рэспублікі Беларусь»

11.11.2024
Навагрудскі завод газавай апаратуры – пераможца конкурсу «Лідэр энергаэфектыўнасці Рэспублікі Беларусь»
Ужо не першы раз Навагрудскі завод газавай апаратуры становіцца пераможцам конкурсу «Лідар энергаэфектыўнасці Рэспублікі Беларусь». У гэтым годзе прадпрыемства ўдастоена прэстыжнай ўзнагароды ў намінацыі «Лідары энергаэфектыўнасці ў прамысловасці. Прадпрыемства года».

9 лістапада ў Мінску адбылася цырымонія ўзнагароджання па выніках рэспубліканскага конкурсу на суісканне прэміі па энергаэфектыўнасці і рэсурсазберажэнню «Лідар энергаэфектыўнасці-2022». У гэтым годзе было пададзена рэкордная колькасць заявак за гісторыю конкурсу. Найбольш запатрабаванымі сталі намінацыі, якія тычацца энергаэфектыўных тэхналогій, лічбавай трансфармацыі, аўтаматызацыі, разумных тэхналогій, энергаэфектыўных матэрыялаў і прадуктаў. Упершыню на конкурсе была ўведзена намінацыя для выяўлення лідараў па галінах эканомікі. Арганізатары конкурсу зрабілі асаблівы ўпор на такія крытэрыі, як эканамічная эфектыўнасць прымаемых рашэнняў, цыфравізацыі, запатрабаванасць гэтых рашэнняў з боку спажыўца і магчымасць маштабавання, пераносу вопыту ад аднаго прадпрыемства галіны на іншыя.

Навагрудскі завод газавай апаратуры прадставіў на конкурс тэхналогію вытворчасці дэталяў на шматкаардынатнай апрацоўчай трансфернай устаноўцы, якая стала пераможцам у намінацыі «Лідары энергаэфектыўнасці ў прамысловасці. Прадпрыемства года». Дыплом пераможцы ўручаны дырэктару ААТ «Навагрудскі завод газавай апаратуры» Ігару Капціловічу.

Алена Пятрова, «НЖ»
© Навагрудскі раённы выканаўчы камітэт, 2024.