Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Ларыса Рапавец, начальнік Карэліцкага цэха прадпрыемства «Навагрудскія Дары» філіяла ААТ «Лідскі малочна-кансервавы камбінат» стала пераможцай I Рэспубліканскага конкурсу «Miss Dairy Industry-2020»

18.11.2024

За званне самай-самай спаборнічалі 48 прадстаўніц прыгожага полу, за якіх прагаласавала (праводзілася інтэрнэт-галасаванне) больш за 41 тыс. чалавек! Лепшых прадстаўніц прафесіі падтрымалі сябры і калегі не толькі з Беларусі, але і з-за мяжы: Расіі, Украіны, Літвы, Польшчы і нават Іспаніі, Італіі, ЗША. Цэлыя рэгіёны мабілізаваліся ў падтрымку прыгажунь - кругласутачна за іх аддавалі галасы сваякі і дзелавыя партнёры. Кіпелў неабыякі запал, але ў фінал выйшлі толькі тры самыя мэтанакіраваныя ўдзельніцы.

Дыпломы і падарункі пераможцам уручылі на ўрачыстым гала-вячэры 14 кастрычніка, які адбыўся ў Мінску ў рамках VI Экспартнага форуму «Беларусь малочная». Кожная з фіналістак прэзентавала сваю кампанію перад прадстаўнікамі вядучых прадпрыемстваў-вытворцаў малака і малочных прадуктаў Беларусі, а таксама экспертаў з розных краін.

Пераможцай Конкурсу стала Ларыса Рапавец, начальнік Карэліцкага цэха прадпрыемства «Навагрудскія Дары» філіяла ААТ «Лідскі малочна-кансервавы камбінат». Дарэчы - у Ларысы Міхайлаўны сёлета юбілей - 20 гадоў працы на прадпрыемстве. Вось што яна напісала ў сваёй прэзентацыі: "Непрыкметна прайшоў гэты час. Працаваць аказалася настолькі цікава, што дні праляталі. У пастаянным пошуку, новых зносінах, творчасці, удзелам у конкурсах, якія заўжды прыносілі перамогу, здавалася, што магчымасці малочнай прамысловасці ня маюць межаў. Поспех любога кіраўніка - калектыў і падтрымка ад родных людзей і ў гэтым мне незвычайна пашанцавала. "

Таксама ПРАДУКТ.BY заснаваў спецыяльную намінацыю для удзельніц гэтага года. У намінацыі «Справа жыцця» узнагароджана Святлана Ашманкевіч, начальнік цэха сухіх малочных прадуктаў «Навагрудскія Дары» філіял ААТ «Лідскі малочна-кансервавы камбінат». Пад яе кіраўніцтвам у цэхе праведзена мадэрнізацыя сушыльных комплексаў. Вынік - пашырэнне асартыменту выпускаемай прадукцыі.

Віншуем пераможцаў! Ад усёй душы жадаем моцнага здароўя, дабрабыту, далейшых поспехаў і перамог!

© Навагрудскі раённы выканаўчы камітэт, 2024.