Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Дорым радасць!

17.05.2024
Дорым радасць!
Прадстаўнікі Навагрудскіх раённых арганізацый грамадскіх аб'яднанняў "Беларускі саюз жанчын", "Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі" і РГА "Белая Русь" 16 мая далі старт рэспубліканскай акцыі "Дорым радасць!". Акцыя прысвячаецца Міжнароднаму дню абароны дзяцей. Падчас яе правядзення актыўныя навагрудчане добраўпарадкоўваюць і чыняць дзіцячыя гульнявыя пляцоўкі.
Сёння былі праведзены работы на пляцоўцы па вул.Драздовіча. Дарэчы, пляцоўка размешчана ў двары дамоў, дзе пражываюць шматдзетныя сем'і.
© Навагрудскі раённы выканаўчы камітэт, 2024.