Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Дарослыя віншуюць дзяцей. Дабрачынны ранішнік прайшоў у Навагрудскай школе-інтэрнаце

21.12.2024
Дарослыя віншуюць дзяцей. Дабрачынны ранішнік прайшоў у Навагрудскай школе-інтэрнаце

У дні правядзення дабрачыннай рэспубліканскай акцыі "Нашы дзеці" навучэнцаў Навагрудскай спецыяльнай агульнаадукацыйнай школы-інтэрната для дзяцей з цяжкімі парушэннямі маўлення, парушэннямі псіхічнага развіцця, цяжкасцямі ў навучанні павіншавалі кіраўнікі раённай улады, прадстаўнікі дэпутацкага корпуса, аблвыканкама, сілавых структур і падраздзяленняў і іншыя.

Рабятам уручылі садавіну, прысмакі, канцэлярскае прыладдзе і іншыя падарункі. Але самае галоўнае - у гэтыя перадсвяточныя дні дарослыя падзяліліся з малымі цеплынёй сваіх сэрцаў.

У адказ на віншаванні і падарункі навучэнцы і педагогі спецшколы-інтэрната па добрай традыцыі парадавалі гасцей займальным паказам - мюзіклам "Чароўнае люстэрка".

Нова-ТВ

© Навагрудскі раённы выканаўчы камітэт, 2024.