З 23 па 25 красавіка ў Мінску праходзіла міжнародная выстава-кірмаш турыстычных паслуг «Адпачынак - 2021». Навагрудскі раён на выставе прадставілі супрацоўнікі аддзела турызму ўпраўлення спорту і турызму Навагрудскага райвыканкама, ДУК «Навагрудская раённая бібліятэка», Любчанскага гарадскога Дома культуры і ўстановы культуры «Дом-музей Адама Міцкевіча ў г. Навагрудку».
У рамках выставы-кірмашу адбылася прэзентацыя новых турыстычных маршрутаў па Беларусі. Навагрудскі раён прэзентаваў цікавую праграму ДУК «Навагрудская раённая бібліятэка» «Рэтра-падарожжа з Навагрудскай гараджанкай».
Стэнд Навагрудскага раёна карыстаўся вялікай папулярнасцю сярод наведвальнікаў выставы і экспанентаў. Кожны жадаў зрабіць фота на памяць з Любчанскай ключніцай і Навагрудскай гараджанкай.
Удзел у выставе-кірмашы «Адпачынак - 2021» паслужыў выдатнай магчымасцю аднавіць старыя і завесці новыя дзелавыя сувязі.
Людміла Федарчук, галоўны спецыяліст аддзела турызму