Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Адбыўся візіт прадстаўнікоў сацыяльных службаў Навагрудчыны ў літоўскі горад-пабрацім Прэнай

11.02.2024

7-8 лютага з мэтай абмену вопытам у сферы аказання сацыяльных паслуг адбыўся візіт прадстаўнікоў сацыяльных службаў Навагрудчыны ў літоўскі горад-пабрацім Прэнай.

У склад дэлегацыі ўвайшлі: начальнік упраўлення па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Навагрудскага райвыканкама Аляксандра Горячева, дырэктар ДУ «ТЦСАН Навагрудскага раёна» Арына Гурына, дырэктар ГУСО «Навагрудскі псіханеўралагічны дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў» Наталля Макусь.

Рабочая паездка пачалася з цёплай сяброўскай сустрэчы з мэрам муніцыпалітэта Прэнайскага раёна Альвідасам Вайцэкаускасам. У гутарцы былі закрануты розныя пытанні сацыяльнай палітыкі абедзвюх дзяржаў.

Далей дэлегацыя наведала Прэнайскі раённы муніцыпальны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання, дзе пазнаёмілася з формамі працы з састарэлымі людзьмі, людзьмі з абмежаванымі магчымасцямі, матэрыяльна-тэхнічнай базай установы.

Наступным пунктам візіту спецыялістаў Навагрудскага раёна стаў Прэнайскі прытулак (для дарослых). Пасля экскурсіі па ўстанове адбыўся абмен думкамі па пытаннях аказання сацыяльных паслуг грамадзянам, якія пражываюць у стацыянарных установах сацыяльнай сферы.

Акрамя таго, дэлегацыя наведала Прэнайскі дзіцячы дом, які нядаўна быў рэарганізаваны ў дзіцячы дом сямейнага тыпу. Адміністрацыя дзіцячага дома азнаёміла прысутных з некаторымі пытаннямі ў галіне палітыкі абароны дзяцінства, новымі формамі работы.

Свой візіт прадстаўнікі Навагрудчыны завяршылі ўдзелам у свяце ўзнагароджання лепшых спартсменаў Прэнайскага рэгіёна, на якім павіншавалі лепшых спартсменаў і трэнерскі склад, таксама ўручылі спартыўнаму цэнтру торт ад Навагрудскага раёна.

© Навагрудскі раённы выканаўчы камітэт, 2024.