Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Адбылося чарговае пасяджэнне пастаяннай камісіі па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці насельніцтва Навагрудскага раёна

17.12.2024

14 снежня 2021 года ў Навагрудскім райвыканкаме адбылося чарговае пасяджэнне пастаяннай камісіі па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці насельніцтва Навагрудскага раёна. На пачатку работы старшыня камісіі, старшыня раённага Савета дэпутатаў Сяргей Васільевіч Мішарын акцэнтаваў увагу на важнасць у аказанні дапамогі кожнаму чалавеку, які мае патрэбу ў працаўладкаванні. На пасяджэнні разгледжаны дакументы грамадзян, якія пацвярджаюць занятасць. Усе, хто іх прадаставіў, прызнаны занятымі ў эканоміцы на розныя тэрміны, у залежнасці ад тэрмінаў, указаных у пацвярджаючых дакументах.

Разгледжаны таксама шэраг даручэнняў Міністэрстватруда і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь. Усе даручэнні былі прыняты да ведама, выпрацаваны алгарытм дзеянняў, вызначаны тэрміны іх выканання.

Хочацца адзначыць, што пытанні занятасці знаходзяцца на асаблівым кантролі ў Кіраўніка дзяржавы, у прыватнасці, уключэнне ў працоўную дзейнасць асоб, якія не заняты ў эканоміцы.

Упраўленне па труду, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама

© Навагрудскі раённы выканаўчы камітэт, 2024.