15-17 верасня на тэрыторыі спартыўна-біятлоннага комплексу «Сялец» пройдзе адкрытае першынство Беларускага фізкультурна-спартыўнага таварыства «Дынама» па летнім біятлоне.
Адкрыццё спаборніцтваў адбудзецца 16 верасня ў 10.00 гадзін.
У рамках адкрытага першынства БФСТ «Дынама» адбудуцца:
16 верасня - спрынт (крос) са стральбой;
17 верасня - індывідуальныя гонкі на лыжаролерах са стральбой.
Пачатак спаборніцтваў - у 11.00.
Запрашаем усіх добра адпачыць на свежым паветры і падтрымаць навагрудскіх спартсменаў!
Упраўленне спорту і турызму райвыканкама