Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Звяртаем увагу плацельшчыкаў камунальных паслуг!

05.08.2022
Працаздольным грамадзянам, не занятым у эканоміцы, налічэнне платы за камунальныя паслугі па падагрэве вады, цеплазабеспячэнні, газазабеспячэнні пры наяўнасці індывідуальных газавых ацяпляльных прыбораў ажыццяўляецца па тарыфах, якія забяспечваюць поўнае пакрыццё выдаткаў.

Вырашыць пытанне працаўладкавання можна звярнуўшыся ў:

пастаянна дзеючую камісію па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці насельніцтва. Даведкі па тэл. 34082, 43250;

дзяржаўную службу занятасці насельніцтва (вул. Камсамольская, д. 3). Даведкі па тэл. 8 (01597) 34081, 34082, 34084, тэл./факс 34086.

З вакансіямі можна азнаёміцца на партале gsz.gov.by

Звяртаем увагу, што па кірунку службы занятасці магчыма праходжанне бясплатнага прафесійнага навучання з наступным працаўладкаваннем па атрыманай прафесіі.

Таксама служба занятасці аказвае садзейнічанне беспрацоўным грамадзянам у арганізацыі прадпрымальніцкай дзейнасці ў выглядзе прадастаўлення бязвыплатнай субсідыі.

На стварэнне ўласнага бізнесу субсідыя прадастаўляецца ў памеры 11-кратнай велічыні бюджэту пражытачнага мінімуму (далей – БПМ), дзеючага на дату заключэння дагавора. Пры арганізацыі прадпрымальніцкай дзейнасці беспрацоўнымі, зарэгістраванымі па месцы жыхарства ў сельскіх населеных пунктах, у памеры 15-кратнай велічыні БПМ.

© Навагрудскі раённы выканаўчы камітэт, 2022.