Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Прамую лінію правядзе пракурор Гродзенскай вобласці Аляксандр Жукаў

19.08.2024
Пракурор Гродзенскай вобласці Аляксандр Васільевіч Жукаў 24 жніўня 2022 года з 11.00 да 13.00 правядзе прамую тэлефонную лінію па тэлефоне 33-51-59 па пытаннях аказання медыцынскіх паслуг насельніцтву і захавання правоў грамадзян пры зваротах ва ўстановы ахове здароўя.

Даведачна: органамі пракуратуры Гродзенскай вобласці ў цяперашні час праводзяцца праверкі ў дзяржаўных установах аховы здароўя, на прадпрыемствах сістэмы «Фармацыя», «Белмедтэхніка».

Асноўнымі мэтамі праверкі з'яўляюцца:

- якасць і своечасовасць аказання медыцынскіх паслуг грамадзянам;

- выкананне заканадаўства пры закупках медыцынскіх вырабаў, тэхнікі і лекавых сродкаў, выключэнне неабгрунтаванага пасярэдніцтва ў сістэме аховы здароўя;

- мэтавае і эфектыўнае выкарыстанне медыцынскага абсталявання;

- абгрунтаванасць фарміравання цэн на медыцынскія вырабы, тэхніку і лекавыя сродкі, медыцынскія паслугі.

Акрамя таго, адным з пытанняў пракурорскіх праверак з'яўляецца захаванне чарговасці правядзення аперацый па эндапратэзаванні буйных суставаў, клапанаў сэрца і замене крышталіка.

У далейшым па ўказаных вышэй пытаннях грамадзяне змогуць звяртацца ў пракуратуру Гродзенскай вобласці на тэлефон гарачай лініі 33-51-59 штодня ў працоўныя дні ў перыяд з 9.00 да 10.00 да 16 верасня 2022 года.
© Навагрудскі раённы выканаўчы камітэт, 2024.