Міжраённы аддзел дзяржаўнай аўтамабільнай інспекцыі па абслугоўванні Навагрудскага і Карэліцкага раёнаў міліцыі грамадскай бяспекі аддзела ўнутраных спраў Навагрудскага райвыканкама паведамляе, што ў сувязі з правядзеннем святочных мерапрыемстваў і забеспячэння грамадскай бяспекі з 22.00 гадзін 31 снежня 2022 года да 8.00 гадзін 1 студзеня 2023 года будзе зачынены праезд транспарту праз плошчу імя Леніна з боку вуліц Замкавай, Мінскай, Леніна, Савецкай.
Прыносім прабачэнні за часовыя нязручнасці!