Галоўная / Службы / Аддзел запісу актаў грамадзянскага стану / Правядзенне ўрачыстых цырымоній, звязаных з рэгістрацыяй шлюбу

Правядзенне ўрачыстых цырымоній, звязаных з рэгістрацыяй шлюбу

У адпаведнасці з часткай шостай артыкула 198 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб шлюбе і сям'і, органы, якія рэгіструюць акты грамадзянскага стану, могуць аказваць дадатковыя платныя паслугі, звязаныя з рэгістрацыяй актаў грамадзянскага стану, пералік якіх вызначаецца Урадам Рэспублікі Беларусь.

Правядзенне ўрачыстых цырымоній, звязаных з рэгістрацыяй шлюбу, з'яўляецца дадатковай платнай паслугай, прадугледжанай пунктам 11 Пераліку дадатковых платных паслуг, звязаных з рэгістрацыяй актаў грамадзянскага стану, якія аказваюцца органамі, рэгіструючымі акты грамадзянскага стану, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 15.10.2016 №826 «Аб аказанні дадатковых платных паслуг органамі, якія рэгіструюць акты грамадзянскага стану» (далей - Пастанова).

У адпаведнасці з пунктам 2.7 Пастановы,  правядзенне  ўрачыстых цырымоній, звязаных з рэгістрацыяй шлюбу,  уключае правядзенне цырымоній, прысвечаных памятным датам сямейнага жыцця, а менавіта: 25-годдзе сямейнага жыцця (сярэбранае вяселле), 50-годдзе сямейнага жыцця (залатое вяселле), і іншымі, элементамі якіх з'яўляюцца віншавальная прамова службовай асобы органа загса, музычнае афармленне (зыходзячы з матэрыяльна-тэхнічных магчымасцей органа загса або асобы, якая звярнулася за аказаннем дадатковай платнай паслугі), уручэнне віншавальнага адраса, віншаванне юбіляраў гасцямі (у выпадку іх прысутнасці).

Для ўзгаднення даты і часу правядзення ўрачыстай цырымоніі, прысвечанай гадаўшчыне сямейнага жыцця, юбілярам трэба звярнуцца ў аддзел ЗАГС.

«Сярэбранае вяселле»-25 гадоў шлюбу.

«Жамчужнае вяселле»- трыццацігоддзе шлюбу.

«Рубінавае вяселле» - 40 гадоў сямейнага жыцця.

«Залатое вяселле» - пяцідзесяцігоддзе вяселля.

«Брыльянтавае (алмазнае) вяселле» - шасцідзесяцігадовы юбілей.