Прыём грамадзян аддзелам загсу
Аддзел загсу працуе па заяўным прынцыпе "адно акно".
Прыём грамадзян ажыццяўляецца штодзённа, у адпаведнасці з графікам работы.
Па асабістых пытаннях прыём грамадзян начальнікам аддзела загсу ажыццяўляецца кожны аўторак з 08.00 да 13.00.
Тэлефон даверу 8 (0597) 4-27-72.
Аддзел загсу ажыццяўляе прыём грамадзян па папярэдняму запісу па тэлефонах 8 (01597) 4-27-72, 4-13-28, а таксама пры асабістым наведванні аддзела загсу.
Аддзел загсу ажыццяўляе прыём тэлефонных заяў грамадзян на падрыхтоўку даведак з наступнай выдачай пры асабістым звароце ў аддзел загсу па тэл. 8(01597) 4-13-28.
Даведкі аб адсутнасці запісу акта аб заключэнні шлюбу выдаюцца толькі па зарэгістраваных пісьмовых заявах грамадзян.
Вядзецца папярэдні запіс на ўрачыстую рэгістрацыю шлюбу на працягу цяперашняга года.
Грамадзяне маюць права азнаёміцца з данымі аб колькасці прынятых заяў аб рэгістрацыі заключэння шлюбу ва ўрачыстай абстаноўцы на канкрэтныя даты.
Па жаданні грамадзян можа праводзіцца:
урачыстая рэгістрацыя заключэння шлюбу;
урачыстая рэгістрацыя нараджэння дзіцяці;
урачыстая рэгістрацыя заключэння шлюбу і нараджэння па індывідуальным сцэнарыі;
урачыстая рэгістрацыя заключэння шлюбу з выездам да месца правядзення ўрачыстасці;
урачыстае ўшаноўванне юбіляраў сумеснага жыцця.