Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Новогрудский районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости Новогрудчины
15.01.2020

Да 80-годдзя ўтварэння Навагрудскага раёна

Паважаныя землякі!   Прыміце віншаванні з нагоды 80-годдзя ўтварэння Навагрудскага раёна. Шчодрая Навагрудская зямля – выток душэўных сіл для шматлікіх пакаленняў. Мы разам прайшлі нялёгкі шлях развіцця, на працягу якога мы з вамі жылі, працавалі, вучыліся, набывалі вопыт і шмат зрабілі на карысць нашай малой радзімы. Сёння Навагрудчына – зямля працаўнікоў, якія любяць свой край і шануюць свае добрыя традыцыі. Доказ таму – значныя паказчыкі сацыяльна-эканамічнага развіцця Навагрудскага раёна, узнагароды за дасягненні ў аграпрамысловым комплексе, эканамічнай, сацыяльна-культурнай і іншых сферах. Жадаем усім жыхарам Навагрудскага раёна моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту кожнай сям'і, натхнёнай працы і значных дасягненняў кожнаму працоўнаму калектыву! Раённы выканаўчы камітэт Раённы Савет дэпутатаў