Официальный сайт
Адрес райисполкома:
231400, г. Новогрудок,
ул.Мицкевича, 11
Электронная почта:
novogrudok_rik@mail.grodno.by
Телефон: (8-015-97)-2-28-18
Факс: (8-015-97)-2-29-33

12 февраля 2019

Берасцяной мазаікі чароўны напеў

 6 лютага ў Навагрудскім раённым цэнтры рамёстваў адкрылась персанальная выстаўка Алены Піразевай - удзельніцы “народнага” клуба майстроў народнай творчасці “Каляровая альтанка”  “Берасцяной мазаікі чароўны напеў”.

Творчасць Алены і Валянціна Піразевых не раз здзіўляла гледачоў  на выстаўках раённага Цэнтра рамёстваў, а таксама наведвальнікаў  сядзібы “Залатая падкова”, дзе жывуць майстры. За сваё жыццё Алена Міхайлаўна засвоіла шмат разнастайных відаў мастацтва.

Яе творчасці няма межаў. Вышытыя карціны і іконы дэманстравалісь на выстаўках у Мінску, Гродне, Салігорску, Воложыне, Маладзечна, Мядзелі, Слоніме і інш. Шмат абразаў знаходзяцца ў розных храмах Беларусі. Роспіс па тканіне і шклу, вышыўка стужкамі, набіўныя дываны, жывапіс – усё ўмеюць рабіць залатыя рукі Алены. К таму ж майстрыха  піша вершы і амаль кожная карціна мае лірычнае суправаджэнне.

Адно з яе захапленняў – аплікацыя з бяросты. Мастацтва апрацоўкі з бяросты сёння не вельмі распаўсюджана. Ім займаюцца лічаныя майстры і спецыялізіруюцца яны з большага на вырабе берасцянога пано. Асвоіўшы простую берасцяную аплікацыю, Алена Міхайлаўна вынайшла сваю асабістую тэхналогію.  Яна нарыхтоўвае квадрацікі з розных слаёў кары і фарміруе пры дапамозе кампаноўкі, набору і замацаванню на паверхні (звычайна на картоне) выразных і непаўторных узораў з бяросты. Разнастайнасць слаёў кары бярозы дазваляе мастачцы ствараць карціны з рознымі адценнямі, а падфарбоўка акрылавымі і акварэльнымі фарбамі дапамагае дабіцца яскравасці ў перадачы вобразаў. У афармленні работ майстрыха таксама ужывае  прыродныя матэрыялы – кару дрэў, галінкі.

На выстаўцы прадстаўлена 35 карцін з бяросты. Сюжэты карцін  самыя разнастайныя: гэта выявы ікон  Маці Божай і праваслаўных святых, рамантычна-узнёслыя карціны–мары, родная прырода і дзівосныя кветкі. Асобная тэматыка – паляўнічыя замалёўкі, прысвечаныя мужу Аляксандру. 

          На выстаўцы таксама прадстаўлена дэкаратыўнае мастацкае кавальства Аляксандра Піразева – падсвечнікі, падковы, ружы, якія захоўваюцца у фондах раённага цэнтра рамёстваў.

          Алена Міхайлаўна і Аляксандр Валянцінавіч - самародкі, для іх творчасць - частка жыцця. Наперадзе ў майстроў шмат планаў і праектаў.

Наталля Клімко – дырэктар раённага цэнтра рамёстваў
ДУК “Навагрудскі РЦКіНТ”, тэл. 8(01597) 41541