Официальный сайт
Адрес райисполкома:
231400, г. Новогрудок,
ул.Мицкевича, 11
Электронная почта:
novogrudok_rik@mail.grodno.by
Телефон: (8-015-97)-2-28-18
Факс: (8-015-97)-2-29-33

5 декабря 2017

НАЗНАЧЭННІ

З 1 снежня дырэктарам камунальнага вытворчага ўнітарнага прадпрыемства «Навагрудская сельгастэхніка» назначаны Васілій Васільевіч ЖУРАВЕЛЬ.
Нарадзіўся 14 лютага 1978 года ў в. Вераскава Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці. У 2000 годзе закончыў Вышэйшае пажарна-тэхнічнае вучылішча Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «пажарная тэхніка і бяспека».
Службовую дзейнасць пачынаў інспектарам інспекцыі дзяржаўнага пажарнага нагляду атрада ваенізаванай пажарнай службы №12 Навагрудскага раёна Гродзенскага абласнога ўпраўлення ваенізаванай пажарнай службы Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь. Працаваў старшым памочнікам начальніка штаба ліквідацыі надзвычайных сітуацый Навагрудскага РАНС, памочнікам начальніка штаба ліквідацыі надзвычайных сітуацый пры Гродзенскім абласным упраўленні Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь, з 2002 года па 2009 год – начальнікам Навагрудскага РАНС. З 2009 года па 2016 год працаваў на розных пасадах у Карэліцкім РАНС, Лідскім РАНС, з 2016 года па 2017 год узначальваў Іўеўскі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях установы «Гродзенскае абласное ўпраўленне Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь». Узнагароджаны медалём «За бездакорную службу».

З 4 снежня намеснікам начальніка ўпраўлення  – начальнікам аддзела арганізацыі вытворчасці сельскай гаспадаркі і харчавання Навагрудскага райвыканкама назначаны Віктар Іванавіч МАЦКЕВІЧ.
Нарадзіўся 17 снежня 1961 года у в. Аколіца Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці. У 1983 годзе закончыў Беларускую ордэна Кастрычніцкай рэвалюцыі і ордэна Чырвонага Сцяга сельскагаспадарчую акадэмію па спецыяльнасці «заатэхнія».
Працаваў загадчыкам фермы ў калгасе імя Калініна Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці, старшым, галоўным заатэхнікам у калгасе імя Гастэла Карэліцкага раёна, старшынёй калгаса імя Калініна Карэліцкага раёна, галоўным заатэхнікам СВК «Нягневічы», намеснікам дырэктара па вытворчасці сумеснага прадпрыемства «Унібокс» ТАА філіял «Агра-Бокс Заатэх» г. Мінск, намеснікам старшыні па вытворчасці СВК «Маяк Заполле» Карэліцкага раёна. З 2016 года па 2017 год працаваў намеснікам дырэктара адкрытага акцыянернага таварыства «Шчорсы» Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці.