Захаваем замак разам!
Велічныя руіны замка (век будаўніцтва / рэканструкцыі: XIII, XV, XVI) не толькі асноўная славутасць Навагрудка, але і адзін з галоўных гістарычных помнікаў Беларусі.
Унікальнае збудаванне абароннага дойлідства сваёй эпохі - дзяцінец з рэшткамі каменнага замка - размешчаны на адной з самых высокіх кропак Беларусі (323 метра над узроўнем мора) - Замкавай гары. З яе вяршыні адкрываецца цудоўны выгляд.
Гістарычная спадчыня нашай краіны сапраўды вялікая. Шматлікія войны, рэвалюцыі, гандлёвыя шляхі, перадзелы тэрыторыі - усё гэта адбілася ў культурна-гістарычныя помнікі архітэктуры сучаснага цэнтра Еўропы. Менавіта замкі данеслі дух мінулага да нашых дзён. Большасць з іх сёння ахоўваюцца дзяржавай і прыцягваюць да сябе ўвагу турыстаў.
Нельга ў двух словах расказаць пра ўсе скарбы, якія захоўваюць палацавыя скляпенні, апісаць маштабы духоўнага і культурнага багацця, што прынеслі нам замкі. Да нашых дзён мала якія з іх захавалі сваё першапачатковае аблічча. Але каб яго ўзнавіць ці хаця б захаваць памяць пра старажытныя фарпосты, нам трэба аб'яднаць свае сілы па захаванню і аднаўленню нашай гістарычнай спадчыны.
Кожны, хто неабыякавы да лёсу Навагрудскага замка, можа ўнесці свой пасільны ўклад і пералічыць сродкі на адкрыты рахунак:
Аддзел культуры Навагрудскага райвыканкама.
р/с BY72AKBB36425210006224200000
в ЦБУ №416 ОАО "АСБ Беларусбанк" г. Новогрудок
БИК AKBBBY2X.
УНП 500031377.
Назначение платежа «На реконструкцию Новогрудского замка».
Па стане на 02.04.2021 года сабрана 6 152,69 руб.