Галоўная / Навiны / Навiны рэгiёна
01.12.2020

Вызначаны пераможцы фестывалю-конкурсу "Агеньчык запрашае сяброў!"

Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя падвяла вынікі І Рэспубліканскага фестывалю-конкурсу "Агеньчык запрашае сяброў!", паведаміла карэспандэнту БЕЛТА каардынатар праекта, кіраўнік навукова-метадычнага цэнтра Цэнтральнага савета БРПА Аляксандра Мазура.

"У фінале прынялі ўдзел больш за 370 акцябрат і піянераў з усёй краіны. У сувязі з эпідсітуацыяй фінал прайшоў у відэафармаце", - расказала Аляксандра Мазура.

Паводле яе слоў, акцэнт фестывалю быў зроблены на беларускі нацыянальны каларыт. "На касцюмах удзельнікаў былі вышыты нацыянальныя арнаменты, а ў выступленнях юнакі і дзяўчаты выкарыстоўвалі музычныя кампазіцыі беларускіх выканаўцаў. Усе выступленні фіналістаў уразілі журы сваёй складанасцю і незвычайнасцю", - адзначыла каардынатар праекта.

Па выніках агляду-конкурсу каманд падтрымкі ва ўзроставай катэгорыі "Зорачкі" (7-10 гадоў) І месца ў каманды "Ю-кідс" сярэдняй школы нумар 8 Светлагорска. На ІІ месцы размясцілася каманда "Лібэрці" Смаргонскага раённага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі, на ІІІ месцы - Dance city Цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі "Вікторыя" Мінска.

Ва ўзроставай катэгорыі "Іскрынкі" (11-14 гадоў) І месца ўдастоена каманда Dance city Цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі "Вікторыя" горада Мінска, ІІ месца - у каманды BY сярэдняй школы нумар 3 горада Жыткавічы, ІІІ - у "Фіджы" гімназіі нумар 5 Гродна.

Па выніках агляду-конкурсу "Плац-канцэрт" І месца заняла каманда "Рытм" гімназіі нумар 43 Мінска, ІІ - "Каскад" Маларыцкай раённай гімназіі, ІІІ - "Волат" сярэдняй школы нумар 3 імя В.М.Усава горада Гродна.

У аглядзе-конкурсе "Сцяг-шоу" І месца ў каманды "Актыў" Палаца дзіцячай творчасці горада Баранавічы. На ІІ месцы размясцілася каманда "Талісман" сярэдняй школы нумар 14 Маладзечна, на ІІІ - Dance city Цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі "Вікторыя" Мінска.

Пераможцы і прызёры фестывалю-конкурсу будуць узнагароджаны падарункамі і дыпломамі арганізатараў.

Фестываль-конкурс "Агеньчык запрашае сяброў" - гэта маштабны праект Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі, накіраваны на грамадзянска-патрыятычнае выхаванне, фарміраванне культуры здаровага ладу жыцця, фізічнае развіццё падрастаючага пакалення.-0-

НАВIНЫ БЕЛАРУСI