Афіцыйны сайт
Адрас райвыкамкама:
231400, г. Навагрудак,
вул.Міцкевіча, 11
Электронная пошта:
novogrudok_rik@mail.grodno.by
Тэлефон: (8-015-97)-2-28-18
Факс: (8-015-97)-2-29-33

20 верасня 2019

Лукашэнка: Гродзенская вобласць славіцца традыцыямі, заснаванымі на працавітасці і гасціннасці

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў жыхароў Гродзенскай вобласці з 75-годдзем яе ўтварэння. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Навейшая гісторыя рэгіёна вядзе адлік з 20 верасня 1944 года, калі ў найскладанейшы час пасля вызвалення Беларусі ад фашысцкіх захопнікаў была створана вобласць з цэнтрам у старажытным горадзе Гродна. Ваша плённая праца і шчырая любоў да малой радзімы ўзнялі яе з пасляваенных руін, зрабілі цудоўным і працвітаючым краем, якім сёння ганарыцца ўся краіна", - гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што Гродзенская вобласць славіцца сваімі традыцыямі, заснаванымі на працавітасці, гасціннасці і сардэчнасці. "Спрадвеку гэта зямля энергічных і моцным духам людзей, ініцыятыўных, дзейных і таленавітых", - адзначыў ён.

"Нязменна высокія дасягненні ў сельскай гаспадарцы вывелі вобласць у лік лідараў па вытворчасці прадуктаў харчавання і з'яўляюцца прыкладам для аграрыяў нашай рэспублікі. Неацэнны ваш уклад у захаванне нацыянальнай духоўнай і гісторыка-культурнай спадчыны, развіццё прамысловага і турыстычнага патэнцыялу краіны", - канстатаваў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што энергія, настойлівасць і мэтанакіраванасць і ў далейшым будуць для жыхароў рэгіёна вернымі спадарожнікамі ў рэалізацыі маштабных планаў і задач на карысць роднай Беларусі.

Кіраўнік дзяржавы пажадаў жыхарам Гродзенскай вобласці поспехаў ва ўсіх пачынаннях, моцнага здароўя, шчасця, міру і дабрабыту.

Навіны Беларусі (БЕЛТА)