Афіцыйны сайт
Адрас райвыкамкама:
231400, г. Навагрудак,
вул.Міцкевіча, 11
Электронная пошта:
novogrudok_rik@mail.grodno.by
Тэлефон: (8-015-97)-2-28-18
Факс: (8-015-97)-2-29-33

3 снежня 2019

У сядзібе Дзеда Мароза і Снягуркі ў эколага-інфармацыйным цэнтры «У гасцях у 12 месяцаў» адкрыўся зімовы сезон

Першага снежня адкрыўся зімовы сезон у сядзібе Дзеда Мароза і Снягуркі ў эколага-інфармацыйным цэнтры «У гасцях у 12 месяцаў» на маляўнічым беразе возера Свіцязь Навагрудскага раёна.

Штогод больш за тысячу дзяцей і дарослых прымае сядзіба на тэрыторыі эколага-інфармацыйнага цэнтра. Новы сезон ужо адкрыўся і гатовы сустракаць навагрудчан і гасцей з усёй Беларусі, а першымі наведвальнікамі былі дзеткі з Навагрудчыны. Казачнае падарожжа па зімовым лесе, бой на мячах з рыцарамі, няпростыя выпрабаванні і прыемныя сюрпрызы. А самае галоўнае - хлопцы сустрэліся з добрым чараўніком Дзедам Марозам, казачнымі героямі і вясёлымі сябрамі. Таксама наведалі горад майстроў, адказалі на падступныя пытанні гаспадыні «горада-майстроў», набылі навагоднюю сувенірную прадукцыю ад Навагрудскага раённага цэнтра рамёстваў. Затым усе дружна ў доміку нацешыліся густам духмянай гарбаты з прысмакамі.

Дзед Мароз і Снягурка чакаюць усіху сваёй загараднай сядзібе кожную пятніцу, суботу і нядзелю, а з 23 снежня - кожны дзень з 11.00 да 15.00 гадзін.

Запрашаем вас акунуцца ў казачны свет зімовых забаў у самым маляўнічым месцы Навагрудчыны!