Афіцыйны сайт
Адрас райвыкамкама:
231400, г. Навагрудак,
вул.Міцкевіча, 11
Электронная пошта:
novogrudok_rik@mail.grodno.by
Тэлефон: (8-015-97)-2-28-18
Факс: (8-015-97)-2-29-33

29 лістапада 2019

«ШАГ» - «Школа Актыўнага Грамадзяніна»

У мэтах арганізацыі выхаваўчай, ідэалагічнай і сацыяльнай работы ва ўстановах агульнай сярэдняй, сярэдняй спецыяльнай і прафесійна-тэхнічнай адукацыі кожны чацвёрты чацвер месяца праводзіцца адзіны дзень інфармавання пад агульным дэвізам «ШАГ» - «Школа Актыўнага Грамадзяніна».

28 лістапада 2019 года ва ўсіх установах раёна адбылася чарговая сустрэча ў рамках праекта на тэму: «Незалежная і квітнеючая Беларусь. Мы зрабілі гэта разам ».
Так, напрыклад, у сярэдняй школе №4 г. Навагрудка сустрэча праходзіла ў форме ток-шоу, удзельнікамі якога былі навучэнцы 8-х класаў. На мерапрыемстве прысутнічалі Святлана Мікалаеўна Каралько, намеснік старшыні Навагрудскага раённага выканаўчага камітэта і Людміла Васільеўна Мароз, начальнік упраўлення адукацыі Навагрудскага райвыканкама.
У ходзе сустрэчы ішла размова аб дасягненнях Рэспублікі Беларусь за гады незалежнасці. Дзеці прагледзелі відэаролікі на дадзеную тэматыку, паразважалі над тым, якія аб'екты Навагрудчыны маглі б быць уключаны ў гэты праект.
У аўдыторыі адбыўся цёплы дыялог, падчас якога навучэнцы даведаліся аб сацыяльна-эканамічным развіцці Навагрудскага раёна, аб плануемых мерапрыемствах на 2020 год. Святлана Мікалаеўна пазнаёміла вучняў з асноўнымі дасягненнямі і значнымі аб'ектамі, якімі па праву ганарыцца наш край.
У ходзе гутаркі хлопцы і дзяўчаты разважалі пра тое, чаму здабыццё суверэнітэту і незалежнасці з'яўляецца найважнейшым дасягненнем для нашай краіны; стварэнне якіх прамысловых і сацыяльных аб'ектаў пацвярджае, што «Беларусь - краіна для народа», будавалі планы на бліжэйшую будучыню, запланавалі экскурсію ў Музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.